На тэрыторыі Лепельскага раёна з 31 мая па 7 чэрвеня бягучага года праводзіцца комплекс дадатковых мерапрыемстваў па ажыццяўленні кантролю за жылымі памяшканнямі

На тэрыторыі Лепельскага раёна з 31 мая па 7 чэрвеня бягучага года праводзіцца комплекс дадатковых мерапрыемстваў па ажыццяўленні кантролю за жылымі памяшканнямі, якія стаяць на ўліку ў АУС, накіраваныя на папярэджанне супрацьпраўных паводзінаў грамадзян, дзе асноўнай мэтай з'яўляецца прыцягненне зацікаўленых ведамстваў прыняць дадатковыя меры, накіраваныя на прафілактыку правапарушэнняў супраць жыцця і здароўя грамадзян, асабліва здзейсняемых у месцах збору асоб асацыяльных паводзінаў, а таксама павышэння эфектыўнасці працы па папярэджанні супрацьпраўных паводзінаў грамадзян, прыняцця вычарпальных мер індывідуальнай прафілактыкі правапарушэнняў, прэвентыўнага ўздзеяння да асоб, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, злоўжываюць алкагольнымі напоямі.

У межах дадзенага мерапрыемства супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў Лепельскага райвыканкама, прадстаўнікі КУВП «Бароўка», аддзела па надзвычайных сітуацыях Лепельскага райвыканкама, а таксама розных арганізацый і грамадскіх аб'яднанняў праінфармуюць грамадзян аб прававых нормах, якія дзейнічаюць у дадзенай сферы, дапамозе, якая аказваецца ахвярам гвалту, працы тэлефонаў даверу і неабходнасці своечасовага інфармавання РАУС аб асобах, якія вядуць асацыяльны лад жыцця.

Аддзел унутраных спраў Лепельскага райвыканкама рэгулярна праводзіць комплексныя мерапрыемствы па недапушчэнні гвалту ў сям'і, а таксама папярэджанні здзяйснення правапарушэнняў і злачынстваў у стане алкагольнага ап'янення. У мэтах недапушчэння цяжкіх злачынстваў у стане алкагольнага ап'янення за 5 месяцаў гэтага года было накіравана ў ЛПП 13 грамадзян з іх, з 12 непрацуючых, праведзена 35 медыцынскіх камісій па вырашэнні пытання аб накіраванні ў ЛПП асоб, якія пакутуюць алкагольнай залежнасцю, якія здзяйсняюць адміністрацыйныя правапарушэнні ў стане алкагольнага ап'янення.

        Калі Вы сталі ахвярай або сведкам гвалту, не чакайце трагедыі! Дзейнічайце прама зараз! Таксама калі маецца інфармацыя аб асобах, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, звяртайцеся ў аддзел унутраных спраў Лепельскага райвыканкама па тэлефоне 3 20 83, да ўчастковага інспектара міліцыі або выклікайце міліцыю па тэлефоне 102.

Намеснік начальніка аддзела аховы правапарадку

і прафілактыкі Лепельскага РАУС                                    І.Н.Казлоў