У студзені-маі 2020 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці адбылося 135 дарожна-транспартных здарэнняў з пацярпелымі, у якіх 21 чалавек загінуў, 137 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

У студзені-маі 2020 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці адбылося 135 дарожна-транспартных здарэнняў з пацярпелымі, у якіх 21 чалавек загінуў, 137 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

Асноўнымі прычынамі аўтааварый з'яўляюцца парушэнне патрабаванняў Правілаў дарожнага руху кіроўцамі, у т.л. парушэнне правілаў праезду пешаходных пераходаў, кіраванне транспартам у стане алкагольнага ап'янення, невыкананне чарговасці праезду перакрыжаванняў, а таксама парушэнне ПДР пешаходамі, у т.л. пераход дарогі ў неўстаноўленым месцы і не выкарыстанне святлоадбівальных элементаў.

14.06.2020 у 02:07 жыхар г. Лепель, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, рухаючыся па вул. Дэпоўскай у г. Лепель, не справіўся з кіраваннем і здзейсніў наезд на краму Лепельскага філіяла Віцебскага РАЙПА. У выніку ДТЗ кіроўца і пасажыр накіраваны на лячэнне ў хірургічнае аддзяленне УАЗ «Лепельская ЦРБ».

15.06.2020 у 20:10 непаўналетні жыхар в. Домжарыцы Лепельскага раёна, кіруючы аўтамабілем па вул. В. Маргевіча ў г. Лепель, не справіўся з кіраваннем і здзейсніў наезд на апору лініі электраперадач, пасля чаго з'ехаў у возера. У выніку ДТЗ кіроўца і непаўналетні пасажыр накіраваны на лячэнне ў хірургічнае аддзяленне УАЗ «Лепельская ЦРБ».

У мэтах мінімізацыі негатыўных тэндэнцый у сферы бяспекі дарожнага руху, павышэння эфектыўнасці працы па ўхіленні прычын і ўмоў дарожна-транспартнага траўматызму Дзяржаўтаінспекцыя Віцебскай вобласці ў перыяд часу з 18.06.2020 па 22.06.2020 праводзіць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне ДТЗ усіх катэгорый удзельнікаў дарожнага руху.