У перыяд з 19 па 25 студзеня на тэрыторыі Віцебскай вобласці супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі праводзяць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў «Збяры жыццё дзіцяці!».


Дзяржаўтаінспекцыя звяртаецца да бацькоў: знайдзіце час і паўтарыце з дзіцем асноўныя правілы бяспечных паводзін на вуліцы, паўтарыце з юнымі пешаходамі і веласіпедыстамі Правілы дарожнага руху, і не забывайце кантраляваць вольны час падлеткаў, памятайце пра асабісты прыклад. Акрамя таго, бацькі павінны памятаць пра бяспечную перавозку дзяцей у аўтамабілях. Дзеці да 12 гадоў павінны перавозіцца з выкарыстаннем дзіцячых утрымліваючых прылад. Усе, хто сядзіць у аўтамабілі, павінны быць прышпілены.
Важна адзначыць яшчэ адзін момант, асабліва кіроўцам, бо ўсё ж такі пераважная большасць ДТЗ з удзелам дзяцей адбываецца па віне дарослых. Каб пазбегнуць трагедыі, кіроўцы павінны быць надзвычай уважлівыя пры здзяйсненні манеўраў на ўнутрыдваравых тэрыторыях, пры праездзе пешаходных пераходаў. Памятайце, што дзеці вельмі рухомыя і імпульсіўныя, многія яшчэ не ўмеюць прадбачыць небяспеку і правільна ацэньваць дарожную сітуацыю. Так што, убачыўшы дзяцей каля праезнай часткі, зніжайце хуткасць і будзьце гатовыя ў любы момант спыніцца.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што менавіта бацькі нясуць адказнасць за сваіх дзяцей, а таксама заклікае дарослых заўсёды выконваць правілы дарожнага руху, каб быць верным прыкладам для падрастаючага пакалення.