Стварэнне комплекснай сістэмы падтрымкі экспарту і імпарту прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 22 мая 2021 года №284, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Сістэма прадстаўлена ў выглядзе арганізаванай сукупнасці інфармацыйных рэсурсаў і тэхналогій, якімі будуць забяспечвацца збор, апрацоўка, захоўванне, сістэматызацыя, актуалізацыя і распаўсюджванне знешнегандлёвай інфармацыі, узаемадзеянне суб'ектаў гаспадарання, якія вядуць знешнеэканамічную дзейнасць, і нацыянальных інстытутаў падтрымкі экспарту, а таксама павышэнне эфектыўнасці выкарыстання фінансавых і нефінансавых інструментаў падтрымкі ўдзельнікаў ЗЭД, пашырэнне доступу да механізмаў такой падтрымкі.

Для стварэння і функцыянавання сістэмы Банк развіцця Беларусі стварае спецыялізаванае Агенцтва знешнеэканамічнай дзейнасці. Дадзеная арганізацыя будзе адным з нацыянальных інстытутаў падтрымкі экспарту, які рэалізуе ўскладзеныя на яго задачы шляхам узаемадзеяння з іншымі нацыянальнымі інстытутамі падтрымкі экспарту, дзяржорганамі і іншымі арганізацыямі. Дзейнасць агенцтва будзе рэгулявацца адпаведным палажэннем.

Агенцтва будзе ствараць і весці рэестры (імпарту, экспарту, канчатковых карыстальнікаў беларускіх тавараў), інфармацыю для якіх будуць прадастаўляць удзельнікі ЗЭД з удзелам дзяржаўнай уласнасці. На агенцтва ўскладзены шэраг абавязкаў, у прыватнасці па забеспячэнні да 31 снежня 2022 года ўводу ў эксплуатацыю электроннай пляцоўкі "Адзінае акно ЗЭД Рэспублікі Беларусь".

Чакаецца, што прынятыя меры будуць спрыяць стварэнню спрыяльных умоў для знешнеэканамічнай дзейнасці, далейшаму пабудаванню лічбавай эканомікі ў Беларусі.

Крыніца: belta.by