2 верасня пачалося вывучэнне гатоўнасці Лепельскага раённага звяна Віцебскай тэрытарыяльнай падсістэмы дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны да ліквідацыі НС у мірны і ваенны час.
2 верасня пачалося вывучэнне гатоўнасці Лепельскага раённага звяна Віцебскай тэрытарыяльнай падсістэмы дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны да ліквідацыі НС у мірны і ваенны час.
Старт вывучэнню быў дадзены з удзелам начальніка аддзела арганізацыі забеспячэння дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Шавялёва Андрэя Віктаравіча, які акцэнтаваў увагу ўдзельнікаў вучэння на парадку правядзення мерапрыемстваў, абазначыў асноўныя моманты, на якія будзе зроблены асноўны акцэнт вывучэння, пасля чаго пажадаў усім паспяховай і плённай працы.
У першы дзень на тэрыторыі раёна з органамі кіравання і сіламі раённага звяна было адпрацавана 5 уводных, з іх 4 практычных: ліквідацыя наступстваў ураганнага ветру, тушэнне пажару на аб'екце электраэнергетыкі і ліквідацыя ўцечкі газу ў шматкватэрным жылым доме, а таксама ліквідацыя аварыйнай сітуацыі на патэнцыйна-небяспечным аб'екце з наяўнасцю пацярпелых.
Другі дзень комплексных вучэнняў стаў не менш плённым і прайшоў з вялікай выніковасцю: было адпрацавана нямала уводных: правядзенне аварыйна-выратавальных і іншых неадкладных работ па ліквідацыі наступстваў абвальвання будынка, ліквідацыя аварый на цепласетках і водазаборы; ліквідацыя наступстваў дарожна-транспартнага здарэння, правядзенне ёднай прафілактыкі, ліквідацыя пажару ў будынку з масавым знаходжаннем людзей.
Трэці дзень вучэнняў пачаўся са збору кіраўніцкага складу раёна і праверкі арганізацыі работы эвакуацыйнай камісіі пры Лепельскім райвыканкаме.
Далей практычна былі адпрацаваны уводныя па ліквідацыі аварыі на чыгуначнай станцыі з перакульваннем цыстэрны з хімічна-небяспечным рэчывам. Адпрацаваны дзеянні і Лепельскай цэнтральнай раённай бальніцы пры масавым паступленні пацярпелых. Разгорнуты рухомы пункт харчавання і пункт часовага размяшчэння насельніцтва.
Завяршылася вывучэнне стану гатоўнасці дэманстрацыйным вучэннем на філіяле «Лепельскі МКК» ААТ «Віцебскі мясакамбінат». Па вучэбнай уводнай раённыя службы паказальна адпрацавалі ліквідацыю аварыі на хімічна небяспечным аб'екце і эвакуацыю пацярпелых з зоны НС.
Пры ліквідацыі наступстваў дадзеных надзвычайных сітуацый самую важную ролю адыграла дакладнае і зладжанае ўзаемадзеянне ўсіх службаў і ведамстваў. Работнікі задзейнічаных службаў набылі масу важных і карысных ведаў і навыкаў, якія спатрэбяцца ім пры вырашэнні рэальных задач і стануць кораньчаткай паспяховай ліквідацыі надзвычайных сітуацый.