Кандитарскія прадпрыемствы канцэрна "Белгаспашпрам" да Новага года плануюць сфарміраваць амаль 1 млн 970 тыс. салодкіх падарункаў, што на 15,3% больш, чым у мінулым годзе. Пра гэта паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар ведамства Алена Кравец.
Кандытарскія прадпрыемствы канцэрна "Белгаспашпрам" да Новага года плануюць сфарміраваць амаль 1 млн 970 тыс. салодкіх падарункаў, што на 15,3% больш, чым у мінулым годзе. Пра гэта паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар ведамства Алена Кравец.
"Да гэтага часу асноўная частка працы ўжо зроблена - прадпрыемствамі выпушчана каля 1 млн 580 тыс. салодкіх падарункаў. Пачалася іх рэалізацыя. У прыватнасці, на ўнутраным рынку краіны прададзена 880 тыс. штук навагодніх набораў, яшчэ 45 тыс. рэалізавана на экспарт", - распавяла прэс-сакратар. Паводле яе слоў, сёлета навагоднія падарункі прадпрыемстваў канцэрна чакаюць у 24 краінах. "Мы пастаянна шукаем новыя рынкі збыту. Разам з традыцыйнымі рынкамі, такімі як Расія, Украіна, Малдова, Казахстан, мы працуем з ЗША, Канадай, Індыяй, Кітаем і іншымі краінамі. Былі калісьці пастаўкі і ў Габон (Афрыка)", - адзначыла Алена Кравец.
Што тычыцца саміх падарункаў, то кожны год прадпрыемствы імкнуцца парадаваць ласуноў чымсьці новым. Так, да прыкладу, у гэтым годзе ў многіх наборах ААТ "Камунарка" і СП ААТ "Спартак" акрамя цукерак будуць яшчэ і цацкі. Ды і афармленне падарункаў адпавядае сімвалу надыходзячага года - гэта розныя аточачкі, баранкі.
"Яшчэ адзін прыемны падарунак для ўсіх - татальнае зніжэнне цэн на прадукцыю кандытарскіх фабрык у іх фірменных крамах", - падагульніла Алена Кравец.
Навіны Беларусі (БЕЛТА)