Сёння ў раённым Доме прайшоў конкурс на лепшага лідара пярвічнай арганізацыі Грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» «Лідар – 2022».
Сёння ў раённым Доме прайшоў конкурс на лепшага лідара пярвічнай арганізацыі Грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» «Лідар – 2022».
Арганізатарамі конкурсу выступілі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лепельскага раённага выканаўчага камітэта і Лепельскі раённы камітэт ГА «БРСМ».
Конкурс быў праведзены з мэтай выяўлення ініцыятыўнай, творчай моладзі, стварэння ўмоў для яе самарэалізацыі, павышэння эфектыўнасці дзейнасці школьнага самакіравання, прапаганды перадавога вопыту дзейнасці пярвічных арганізацый ГА «БРСМ».
У конкурсную праграму ўваходзіла:
Конкурс самапрэзентацыі «Я – лідар!».
Конкурс відэаролікаў, прысвечаны Году гістарычнай памяці.
Дуэт лідараў «Лідар-сюрпрыз».
Пераможцам конкурсу стала навучэнка Бароўскай сярэдняй школы Лепельскага раёна Вараб'ёва Вольга.