Скульптурную кампазіцыю "Дзецям вайны" маюць намер усталяваць у Міёрах (Віцебская вобласць), расказалі карэспандэнту БЕЛТА ў Міёрскім райвыканкаме.
Скульптурную кампазіцыю "Дзецям вайны" маюць намер усталяваць у Міёрах (Віцебская вобласць), расказалі карэспандэнту БЕЛТА ў Міёрскім райвыканкаме.
У раёне з пачатку года абвешчаны конкурс на лепшую скульптурную кампазіцыю "Дзецям вайны". Выканаўчы камітэт і раённая арганізацыя грамадскага аб'яднання "Беларускі Фонд міру" чакаюць ідэй і прапаноў ад усіх жадаючых да 3 сакавіка. Як плануецца, скульптура будзе ўстаноўлена ў Міёрах (у раёне плошчы Леніна) ужо ў 2017 годзе.
"Вялікая Айчынная вайна пакінула глыбокі след на беларускай зямлі, і мы хочам асабліва вылучыць людзей, чыё дзяцінства прайшло ў суровыя саракавыя гады. Ідэя стварэння скульптурнай кампазіцыі з'явілася ў мінулым годзе, калі мы арганізавалі для жыхароў раёна, народжаных у 30-х гадах, вялікі канцэрт у РДК. Мерапрыемства пра дзіцячы погляд на вайну атрымалася вельмі кранальным. Пасля гэтай сустрэчы з людзьмі, у якіх вераломна скралі дзяцінства, і было прынята рашэнне аб стварэнні тэматычнай скульптурнай кампазіцыі", - расказалі арганізатары.