У Беларусі абвешчаны конкурс рэпартажаў аб раздзельным зборы адходаў за мяжой, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

У Беларусі абвешчаны конкурс рэпартажаў аб раздзельным зборы адходаў за мяжой, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

Арганізатары конкурсу - рух "Мэта 99" і ДУ "Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў" - прапануюць беларусам падчас летняга адпачынку за мяжой звярнуць увагу на тое, як замежнікі абыходзяцца з бытавымі адходамі і зрабіць пра гэта рэпартаж. Аўтараў лепшых творчых работ узнагародзяць планшэтамі і mp3-плэерамі, усе астатнія ўдзельнікі конкурсу атрымаюць памятныя сувеніры.

Конкурс праводзіцца ў трох намінацыях: "Лепшыя тэкставыя рэпартажы" (4 прызавых месцы); "Лепшыя відэарэпартажы" (3 прызавых месцы); "Лепшыя інтэрв'ю з мясцовымі жыхарамі" (3 прызавых месцы).

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца жыхары Беларусі ва ўзросце старэй 15 гадоў, прычым адзін аўтар можа ўдзельнічаць у некалькіх намінацыях. Матэрыялы прымаюцца да 30 верасня.

Вынікі конкурсу будуць абвешчаны 12 кастрычніка.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)