9 лістапада, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Адкрыты абласны конкурс на атрыманне прэмій Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта таленавітымі маладымі вучонымі і спецыялістамі аб'яўлены ў рэгіёне, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны сайт Віцебскага аблвыканкама.
Штогадовы конкурс праводзіцца з мэтай стымулявання навукова-даследчай дзейнасці маладых вучоных і спецыялістаў, якія займаюцца перспектыўнымі навуковымі даследаваннямі і распрацоўкамі ў арганізацыях Віцебскай вобласці.
Конкурс праводзіцца ў дзвюх намінацыях: "Фундаментальныя даследаванні" (тры прэміі) і "Прыкладныя даследаванні і распрацоўкі" (чатыры прэміі, у тым ліку адна - за лепшую распрацоўку па дасягненні вынікаў у эканоміі і беражлівасці). Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца доктары навук ва ўзросце да 45 гадоў, кандыдаты навук - да 35 гадоў, вучоныя без ступені - да 30 гадоў, якія маюць не менш за тры навуковыя публікацыі ў часопісах і зборніках навуковых прац па тэме конкурснай працы.
Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 1 снежня 2012 года.-0-
БЕЛТА
Конкурс сярод маладых вучоных і спецыялістаў на прэміі Віцебскага аблвыканкама абвешчаны ў рэгіёне
9.11.20120 праглядаў