У Беларусі стартаваў прафесійны турысцкі конкурс "Пазнай Беларусь", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальным агенцтве па турызме.

У Беларусі стартаваў прафесійны турысцкі конкурс "Пазнай Беларусь", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальным агенцтве па турызме.

Найлепшых у беларускім турызме выберуць у 6 намінацыях. Так, у намінацыі "Я пазнаю Беларусь" заяўку могуць падаць усе ахвотныя. Прэтэндэнтам трэба даслаць максімальную колькасць сваіх фотаздымкаў на фоне турыстычных аб'ектаў Беларусі. Пры гэтым твар удзельніка павінен быць выразна бачны, а аб'ект - распазнавальны. Раней Нацагенцтва па турызме размясціла на сваім сайце спіс аб'ектаў для наведвання - замкі, музеі, цэрквы, манастыры, сядзібы, турыстычныя комплексы, фабрыкі і многае іншае. Фотаздымкі павінны быць зроблены з 1 лістапада 2015 года па 31 кастрычніка 2016 года.

Будуць вызначаны лепшы экскурсавод і туроператар года. Трэба будзе таксама выбраць лепшыя сродкі размяшчэння (падномінацыі: аб'екты размяшчэння высокай і сярэдняй цэнавых катэгорый, хостэлы, санаторыі, аграсядзібы), сродкі масавай інфармацыі (падномінацыі: інтэрнэт, рэспубліканскія, рэгіянальныя, друкаваныя, тэлебачанне, радыё) і праекты года (падномінацыі: па развіцці ўнутранага і ўязднога, культурнага, экалагічнага турызму).

Сёлета заснаваны 2 спецыяльныя ўзнагароды - "Транспартная кампанія года" і "Персона года".

Удзел у конкурсе могуць прыняць мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, суб'екты і аб'екты турыстычнай дзейнасці, праекты ў галіне турызму (у тым ліку і мерапрыемствы падзейнага турызму), СМІ, экскурсаводы і гіды-перакладчыкі, а таксама жыхары і госці Беларусі.

Для ацэнкі ўдзельнікаў запрашаецца экспертнае журы - прафесіяналы са сферы турызму і спецыялісты з іншых сфер.

Заяўкі прымаюцца да 30 лістапада. Формы заявак і крытэрыі ацэнкі ўдзельнікаў можна знайсці на сайце Нацагенцтва па турызме. Узнагародзяць пераможцаў у сярэдзіне снежня.

Арганізатарам выступае Нацыянальнае агенцтва па турызме сумесна з Міністэрствам спорту і турызму Беларусі.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)