21 снежня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Кансалідаваны бюджэт Віцебскай вобласці па выніках 11 месяцаў на 35,9% сфарміраваны за кошт паступленняў ад ААТ "Нафтан", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ па Віцебскай вобласці. За студзень-лістапад 2012 года ад бюджэтаўтваральных арганізацый Віцебскай вобласці паступіла ў бюджэт больш за Br5,5 трлн., што склала 57,2% ад агульных паступленняў за гэты перыяд. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года паступленні ад гэтай катэгорыі плацельшчыкаў у супастаўных цэнах павялічыліся на Br303,5 млрд., што на 5,8% больш у параўнанні з данымі за аналагічны перыяд мінулага года. Найбольшую ўдзельную вагу ў агульнай суме паступленняў ад бюджэтаўтваральных арганізацый Віцебскай вобласці складаюць акцызы - 34,4% і падатак на прыбытак - 23,8%. Так, сума акцызаў - Br1,9 трлн., што складае 97,2% ад агульнай сумы акцызаў, выплачаных суб'ектамі гаспадарання Віцебскай вобласці за 11 месяцаў 2012 года. Найбольшая сума выплачаных плацяжоў у бюджэт акрамя ААТ "Нафтан" прыпадае на ПРУП "Віцебскаблгаз", дзяржаўнае прадпрыемства "Віцебскі лікёра-гарэлачны завод "Прыдзвінне", ТАА "Інтэрсервіс", РУП "Віцебскэнерга".-0-

БЕЛТА