22 лістапада, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Кансалідаваны бюджэт Віцебскай вобласці за 10 месяцаў на 34,3% сфарміраваны за кошт паступленняў адкрытага акцыянернага таварыства "Нафтан", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Беларусі па Віцебскай вобласці. За студзень-кастрычнік 2012 года ад бюджэтаўтваральных арганізацый Віцебскай вобласці паступіла ў бюджэт Br4,9 трлн., што склала 56,4% ад агульных паступленняў за гэты перыяд. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года паступленні ад гэтай катэгорыі плацельшчыкаў у супастаўных цэнах павялічыліся на Br55,3 млрд. Найбольшую ўдзельную вагу ў агульнай суме паступленняў ад бюджэтаўтваральных арганізацый Віцебскай вобласці складаюць акцызы - 33,8% і падатак на прыбытак - 23,9%. Найбольшая сума выплачаных плацяжоў у бюджэт прыпадае на ААТ "Нафтан" - крыху менш Br3 трлн., ПРУП "Віцебскаблгаз" - Br390,7 млрд., Дзяржаўнае прадпрыемства "Віцебскі лікёра-гарэлачны завод "Прыдзвінне" - Br334 млрд., ТАА "Інтэрсервіс" - Br301,7 млрд., РУП "Віцебскэнерга" - Br188,8 млрд., РУП "Беларуснафта-Віцебскаблнефцепрадукт" - Br78,8 млрд., ААТ "Віцебскі аблаграсэрвіс" - Br56,9 млрд., ААТ "Полацктранснафта "Дружба" - Br52,5 млрд., СААТ "Белвест" - Br42,3 млрд. -0-

БЕЛТА