15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Асноўны Закон выказвае волю і імкненне беларускага народа да сапраўднага суверэнітэту, сацыяльнай справядлівасці і прагрэсу. Яго прыняцце адкрыла новую старонку ў нашай гісторыі, надало магутны імпульс сцвярджэнню каштоўнасцей народаўладдзя, стала годным завяршэннем прававога афармлення дзяржаўнасці Беларусі", – гаворыцца ў віншаванні.
Як адзначыў Прэзідэнт, Канстытуцыя замацавала дэмакратычныя прынцыпы грамадскага развіцця – гарантыі правоў і свабод чалавека, забеспячэнне законнасці і правапарадку, умацаванне грамадзянскай згоды і стабільнасці. "І сёння Асноўны Закон дазваляе нам упэўнена рухацца наперад па шляху стварэння моцнай дзяржавы з высокаразвітай сучаснай эканомікай, эфектыўнай сістэмай сацыяльнай абароны, самабытнай нацыянальнай культурай, аўтарытэтнай міжнароднай палітыкай", – адзначыў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што далейшае ўмацаванне канстытуцыйных асноў стане надзейным залогам правядзення ў Беларусі паслядоўных грамадскіх пераўтварэнняў, прызначаных раскрыць творчы патэнцыял, прадпрымальнасць і ініцыятыву грамадзян.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў суайчыннікам здароўя, шчасця, дабра, дабрабыту і поспехаў у працы ў імя роднай Беларусі.-0-
БЕЛТА
Канстытуцыя Беларусі дазваляе ўпэўнена рухацца наперад па шляху стварэння моцнай дзяржавы – А.Лукашэнка
15.3.20110 праглядаў