Па ўсёй краіне працуюць грамадскія прыёмныя, куды людзі звяртаюцца з многімі пытаннямі — і асабістымі, і тымі, што датычацца грамадскага жыцця.

Па ўсёй краіне працуюць грамадскія прыёмныя, куды людзі звяртаюцца з многімі пытаннямі — і асабістымі, і тымі, што датычацца грамадскага жыцця. Тэматыка вельмі разнастайная. Такая форма працы добрая тым, што ёсць магчымасць выслухаць розныя пункты гледжання, меркаванні і выявіць праблемы, для вырашэння якіх неабходна ў тым ліку ўнясенне карэкціровак у заканадаўства.

Сёння любая праблема можа быць вырашана, прычым дыялог можна правесці без падвышаных эмоцый. Трэба думаць, па якім шляху рухацца далей. Грамадскія прыёмныя і праведзеныя дыялогавыя пляцоўкі – выдатная форма, каб у спакойнай абстаноўцы адказваць на пытанні, акумуляваць прапановы, каб вырашаць іх у працоўным парадку або праводзіць на заканадаўчым узроўні.

Агучаныя ініцыятывы будуць прадстаўлены да абмеркавання на Усебеларускім сходзе, які пройдзе ў наступным годзе.

Лепельская раённая грамадская прыёмная ажыццяўляе збор грамадска-значных ініцыятыў, што паступаюць ад насельніцтва, па пытаннях канстытуцыйнай рэформы і іншых актуальных праблемах краіны і рэгіёнаў.

Грамадская прыёмная працуе 2 разы на тыдзень (аўторак, чацвер з 16.00 да 20.00) па адрасе: г. Лепель, вул. Ленінская, 3.

Для зручнасці жыхароў у Лепельскай раённай грамадскай прыёмнай устаноўлена тэлефонная лінія (8-02132) 6 84 32. Званкі прымаюцца падчас працы грамадскай прыёмнай па аўторках і чацвяргах з 16.00 да 20.00.