6 снежня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Буйная нелегальная партыя цыгарэт затрымана пад Полацкам, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.
На дарозе Полацк-Віцебск у вёсцы Струнне супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі затрымалі аўтамашыну "Мерсэдэс спрынтар" пад кіраваннем 35-гадовага непрацуючага жыхара Полацка, які перавозіў 76 тыс. пачкаў цыгарэт "Прэм'ер" беларускай вытворчасці на суму больш за Br200 млн. Дакументаў, якія пацвярджаюць легальнасць іх набыцця, кіроўца прад'явіць не змог.
На мужчыну складзены адміністрацыйны пратакол, тытунёвыя вырабы канфіскаваны.-0-
БЕЛТА
Кантрабанда цыгарэт на Br200 млн. затрымана ў Полацкім раёне
6.12.20110 праглядаў