20 жніўня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Кантрабандныя цыгарэты на агульную суму амаль Br90 млн. затрыманы на чыгуначнай станцыі Полацк, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА памочнік начальніка Полацкага пагранатрада Дзяніс Глебко.
Памежнікі сумесна з мытнікамі і супрацоўнікамі аддзялення ўнутраных спраў на транспарце выявілі ў чыгуначным саставе, які рухаўся з Віцебска ў Даўгаўпілс, 29 тыс. пачак цыгарэт "Прэм'ер" з беларускімі акцызнымі маркамі. Агульны кошт цыгарэт, па папярэдніх даных, склаў амаль Br90 млн. Кантрабанда канфіскавана. Па дадзеным факце праводзіцца праверка.
Як адзначыў Дзяніс Глебко, вайскоўцамі Полацкага пагранатрада з пачатку года зафіксавана 83 спробы незаконнага перамяшчэння праз дзяржграніцу таварна-матэрыяльных каштоўнасцей на Br2,8 млрд., у тым ліку ў 54 выпадках кантрабандысты спрабавалі пераправіць цыгарэты, іх кошт склаў Br2,4 млрд.-0-
БЕЛТА
Кантрабандныя цыгарэты амаль на Br90 млн. затрыманы на чыгуначнай станцыі Полацк
20.8.20120 праглядаў