У чэрвені-ліпені бягучага года праведзены кантрольныя праверкі ДУ «Лепельскі ваенны санаторый Узброеных Сіл РБ», ААТ «Лепельаграсэрвіс», УП «Лепельскае ПМС». Парушэнні, пазначаныя ў прадпісаннях па выніках правядзення планавых праверак у гэтых арганізацыях, ліквідаваны ў поўным аб'ёме і ў устаноўленыя тэрміны. Кіраўнікам уручаны даведкі аб ліквідацыі парушэнняў. З пазітыўнага боку хочацца адзначыць кіраўнікоў вышэйназваных арганізацый, якія з належнай адказнасцю ставяцца да выканання мерапрыемстваў па прывядзенні аб'ектаў у належны супрацьпажарны стан.

Аднак, ёсць кіраўнікі, якія да канца не ўсведамляюць усю сур'ёзнасць наступстваў невыканання правілаў пажарнай бяспекі. Так, пры правядзенні кантрольных праверак ААТ «Чарэйшчына», ААТ «Віцебсклес» Лепельскі леспрамгас» было ўстаноўлена, што раней выяўленыя парушэнні ліквідаваны не ў поўным аб'ёме. Адказныя асобы за ліквідацыю парушэнняў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.