Кіраўніцы і работніцы шматлікіх арганізацый і прадпрыемстваў, актывісткі грамадскіх аб'яднанняў, ветэраны працы і проста жыхаркі горада і раёна з задавальненнем адгукнуліся на запрашэнне наведаць святочнае мерапрыемства.
Да цудоўных жанчын Лепельскага раёна звярнуўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Кісялевіч:
Гэта светлае вясновае свята сімвалізуе наступленне вясны, прыгажосці, любові, радасці і цяпла. Мы гаворым дзякуй нашым мамам за жыццё, якое яны нам падарылі. Жонкам і дочкам – за шчасце быць мужам і бацькам. Жанчынам-калегам – за падтрымку і разуменне, - сказаў ён. - Вы напаўняеце наша жыццё асаблівым сэнсам, робіце яго ярчэй. Вашы любоў і падтрымка дапамагаюць нам ва ўсіх жыццёвых выпрабаваннях.
Прадстаўніцам розных прафесій сёння былі ўручаны заслужаныя ўзнагароды.
Са сцэны сёння прагучалі і словы віншаванняў ад Васіля Пшенко, старшыні раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання ветэранаў
Васіль Іванавіч таксама ўручыў узнагароды цудоўным дзяўчатам.
Пасля ўрачыстай часткі музычнымі фарбамі пад назвай "Шчасце там, дзе ты" з гледачамі падзяліліся навучэнцы і настаўнікі Лепельскай дзіцячай школы мастацтваў.
Канцэрт, прысвечаны Дню жанчын, адбыўся ў Доме культуры. Зала была поўная, і асноўную масу гледачоў складалі прыгожыя дамы.
10.3.20250 праглядаў