Канцэртная зала "Віцебск" - адна з асноўных пляцовак Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар" - зачынілася на чарговы этап рэканструкцыі да чэрвеня. 
"Цяпер мы робім асноўны ўпор на ўнутраных працах. Штодня на аб'екце працуюць каля 200 чалавек. У найбліжэйшай будучыні плануем двухзменны рэжым працы: 8 студзеня правялі апошняе мерапрыемства, і цяпер масавыя мерапрыемствы ў канцэртнай зале не будуць праводзіцца да аднаўлення яе працы ўжо пасля рамонту, гэта значыць чэрвеня 2024 года", - сказаў генеральны дырэктар ЦК "Віцебск" Глеб Лапіцкі.

Аб'ект уключаны ў дзяржаўную інвестыцыйную праграму. Фінансаванне работ па капітальным рамонце ажыццяўляецца з рэспубліканскага, абласнога і гарадскога бюджэтаў. Сёлета плануецца асвоіць каля Br20 млн. Як растлумачыў Глеб Лапіцкі, прыкладна такая ж сума была накіравана за папярэднія паўтара года. Знешнія працы ўжо выкананы на 95%. Змяніўся знешні выгляд палаца, з'явілася прывабная эфектная падсветка, святлодыёдны экран, лесвіцы, новае афармленне атрымала прылеглая тэрыторыя.

Цяпер на аб'екце праводзіцца замена ўнутраных інжынерных сістэм, для памяшканняў набываецца абсталяванне. Відэапраекц