31 студзеня, Мінск /Вольга Беляўская - БЕЛТА/. Кааперацыйна-інтэграцыйных структур у аграпрамысловым комплексе Віцебскай вобласці стане больш, заявіў сёння на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння ў рэгіёне функцыянуе 16 такіх структур. "Рэалізацыя такіх праектаў вельмі актуальная, паколькі яны забяспечваюць эфектыўную працу аграпрамысловага комплексу практычна ад поля да прылаўка, - сказаў Аляксандр Косінец. - Мы ствараем іх на базе птушкафабрык, збожжаперапрацоўчых прадпрыемстваў, свінагадоўчых комплексаў, арганізацый мяса-малочнай галіны". Кааперацыйна-інтэграцыйныя структуры дазваляюць павышаць эфектыўнасць вытворчасці жывёлы і птушкі, павялічваць прыбытак ад рэалізацыі сельгаспрадукцыі.
На думку старшыні Віцебскага аблвыканкама, сённяшні дзень дыктуе неабходнасць укрупнення існуючых вытворчых магутнасцей. Менавіта таму ў рэгіёне актыўна вядуцца работы па стварэнні прадуктовых кампаній, канцэрна мяса-малочных прадуктаў. "Мы плануем у 2012-2013 гадах з 8 малоказаводаў зрабіць 4 буйных ААТ па перапрацоўцы малака, - распавёў Аляксандр Косінец. - Тавараправодзячую сетку будзе складаць 131 суб'ект, з іх 10 - за межамі Беларусі".
Пераўтварэнні закрануць і мясную галіну рэгіёну. У бліжэйшыя два гады тут запланаваны праекты па укрупненню мясакамбінатаў, дадаў Аляксандр Косінец.-0-
БЕЛТА
Кааперацыйна-інтэграцыйных структур у АПК Віцебскай вобласці стане больш
31.1.20120 праглядаў