8 жніўня, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Кааператары Віцебскай вобласці за студзень-ліпень бягучага года выплацілі насельніцтву за здадзеную сельгаспрадукцыю і лясныя дары амаль Br106 млрд. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года выручка насельніцтва ўзрасла на 30%, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА першы намеснік старшыні Віцебскага аблспажыўсаюза Віктар Шуляк.
Нарыхтоўшчыкі ўжо сабралі ў гэтым сезоне 523 т чарніц, перавысіўшы леташні на траціну. На 40% больш, чым за сем месяцаў мінулага года, нарыхтавана буякоў, і на 10% - грыбоў. Насельніцтва пачало здаваць раннюю бульбу і яблыкі. У мінулым годзе было закуплена 13 тыс. т яблыкаў, але ў гэтым годзе кааператары спадзяюцца нарыхтаваць больш.
Як адзначыў Віктар Шуляк, росту аб'ёмаў нарыхтовак спрыяла не толькі ўраджайная на ягады і грыбы лета, але і вырашэнне арганізацыйных пытанняў нарыхтоўкі. Па-першае, з пачатку сезона былі павялічаны закупачныя цэны. Па-другое, узрос штат нарыхтоўшчыкаў. Разам са штатными супрацоўнікамі, якія працуюць у 1700 нарыхтоўчых канторах і магазінах спажыўкааперацыі, да працы з насельніцтвам прыцягнута больш за 300 сезонных нарыхтоўшчыкаў з асабістым аўтатранспартам. Гэта дазваляе арганізаваць прыём ягад і грыбоў у насельніцтва непасрэдна ў месцах збору, у населеных пунктах.
Віцебскія кааператары цалкам задавальняюць запыты ААТ "Віцебскі плодаагароднінны камбінат" на ягады для вытворчасці дзіцячага харчавання. Некаторая частка нарыхтаванага ідзе на іншыя перапрацоўчыя прадпрыемствы, аднак асноўная частка запасаў падвяргаецца глыбокай замарозцы і будзе адпраўлена на экспарт.
БЕЛТА
Кааператары Віцебскай вобласці ў студзені-ліпені выплацілі насельніцтву за здадзеную прадукцыю амаль Br106 млрд.
8.8.20120 праглядаў