14 чэрвеня, Віцебск /Дыяна Курыла - БЕЛТА/. Каардынацыйны план кантрольнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь на другое паўгоддзе зацверджаны і ў бліжэйшы час з'явіцца ў адкрытым доступе на сайце КДК, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня КДК Аляксандр Якабсон. Паводле яго слоў, канцэпцыя праверачных мерапрыемстваў будуецца на аснове патрабаванняў дырэктывы №4 і праекта змяненняў, якія прадугледжваецца ўнесці ва ўказ №510. Значная частка мерапрыемстваў зацверджанага плана накіравана на папераджальны і прафілактычны кантроль, а таксама прадугледжвае аналітычную дзейнасць. Аляксандр Якабсон вызначыў асноўныя прынцыпы кантрольнай дзейнасці: ісці толькі на тыя прадпрыемствы, дзе ёсць дадзеныя аб магчымых парушэннях, не накладаць буйных штрафаў, калі парушэнні носяць памылковы, а не крымінагенны характар. "Кожнае прадпрыемства - гэта крыніца падаткаў. Усе нашы дзеянні павінны быць прадуманы, каб пасля кантрольных мерапрыемстваў прадпрыемства не стала банкрутам і не перастала плаціць падаткі", - падкрэсліў ён.-0-

БЕЛТА