13 сакавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Каралеву вясны выберуць 14 сакавіка ў Віцебску, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Валерый Кунашка. Удзельніцамі Віцебскага рэгіянальнага міжвузаўскага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства "Каралева вясна-2012" стануць 13 прадстаўніц чатырох ВНУ абласнога цэнтра: Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта і Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. У ходзе тэатралізаванага шоу дзяўчатам трэба будзе прадэманстраваць сваё ўменне трымацца і рухацца на сцэне, камунікабельнасць, пачуццё гумару, здзівіць журы інтэлектуальнымі і творчымі здольнасцямі. Праграма ўключае дэфіле, музычныя, харэаграфічныя і тэатралізаваныя выступленні ўдзельніц, якія дапамогуць ім максімальна раскрыць увесь свой патэнцыял. Заслужанай узнагародай пераможцам акрамя ганаровых дыпломаў і падарункаў стане права прадставіць Віцебскую вобласць у рэспубліканскім фінале конкурсу. Мерапрыемства праводзіцца ў рамках Міжнароднага міжвузаўскага конкурсу "Каралева вясна-2012" з мэтай павышэння цікавасці моладзі да маральна-эстэтычных формаў зносін і адпачынку, прапаганды студэнцкай творчасці, развіцця сувязяў паміж моладдзю.-0-

БЕЛТА