Паводле ОСВОД на вадаёмах Віцебскай вобласці з пачатку года загінула 15 чалавек, у тым ліку – двое дзяцей.

Паводле ОСВОД на вадаёмах Віцебскай вобласці з пачатку года загінула 15 чалавек, у тым ліку – двое дзяцей.

Мама адлучылася – дзіця засталося без нагляду ля вадаёма… Стаў выхваляцца перад аднагодкамі ўменнем плаваць і не разлічыў свае сілы… Пайшлі з сябрамі на рыбалку і не вярнуліся… Вось яны, кароткія сцэнарыі сур'ёзных трагедый, фінал якіх забірае дзіцячыя жыцці.

Летнія гарачыя дні, праведзеныя ля вадаёма, безумоўна, прыносяць не толькі задавальненне, але і спрыяюць умацаванню фізічнага здароўя школьнікаў. Але, на жаль, уменне добра плаваць не дае гарантыі поўнай бяспекі.
Летась, 1 ліпеня, трагічныя падзеі разгарнуліся на рацэ Дняпро ў Дубровенскім раёне. Увечары трое хлопчыкаў і тры дзяўчынкі пасля заняткаў у танцавальным гуртку ўгаварылі работніка Дома культуры зводзіць іх на рэчку. Пакуль жанчына зачыняла ўстанову, хлапчукі кінуліся на вадаём. Адзін з іх стаў выхваляцца ўменнем добра ныраць. На момант чарговага скачка з пакрышкі яго падхапіла цячэннем. Дзіця патанула.

У 2016 годзе вада забрала жыцці чацвярых непаўналетніх жыхароў Віцебскай вобласці. Прычым, да вялікага няшчасця дастаткова і маленькага вадаёма.