Дэбюракратызацыя ў Беларусі павінна мець усеагульны характар. Такое меркаванне выказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандр Косінец у эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.
Дэбюракратызацыя ў Беларусі павінна мець усеагульны характар. Такое меркаванне выказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандр Косінец у эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.
"Дэбюракратызацыя павінна быць усеагульнай, гэта значыць татальнай, датычачы пытанняў кіраўніцкага апарату любога ўзроўню: пачынаючы ад урада і завяршаючы раённымі выканаўчымі камітэтамі", - сказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.
Аляксандр Косінец дадаў, што дэбюракратызацыя павінна датычыцца і разгляду зваротаў грамадзян. "Каб людзі не хадзілі гадамі для вырашэння важных пытанняў", - растлумачыў ён. Пры гэтым кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта адзначыў, што Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу на праблеме "прафесійных скаржнікаў", якія толькі адбіраюць час у тых, хто разглядае іх звароты. Паводле яго слоў, колькасць такіх скаржнікаў дастаткова невялікая.
"Кожны зварот грамадзяніна павінен быць ацэнены, павінен быць узважаны, прааналізаваны. Чалавеку павінна быць аказана дапамога. Адміністрацыя Прэзідэнта - гэта твар кіраўніка дзяржавы. Мы выступаем ад імя кіраўніка дзяржавы. Тут не павінна быць ніякіх промахаў, інсінуацый. Тут павінна быць праўда, справядлівасць і сумленнае стаўленне да людзей. Любая, нават самая дробная праблема, якая ўзнікае ў іх, павінна вырашацца своечасова і хутка. Для людзей няма дробных праблем", - падкрэсліў Аляксандр Косінец.
Акрамя таго, ён закрануў тэму аптымізацыі дзяржaпарату. "Неабходна вельмі сур'ёзна і старанна вывучыць, перш за ўсё, усе функцыянальныя абавязкі, колькасць людзей, якія выконваюць іх. У выніку трэба правесці аптымізацыю, каб не было паўтораў, каб не было людзей, якія проста сядзяць у крэслах, нічога не робяць", - сказаў ён. Самае галоўнае, па словах Аляксандра Косінца, каб праца выконвалася якасна і ў тэрмін, давала вынік для краіны.
Навіны Беларусі (БЕЛТА)