Святы Казімір — чалавек блізкі бедным, тым, каму не хапае клопату. Ён вырас у царскім палацы, але яго ніколі не цікавілі раскоша і зямное весялосць. Самым галоўным для караля Казіміра была вернасць Богу, малітва і дапамога тым, хто мае патрэбу.
Святы Казімір — чалавек блізкі бедным, тым, каму не хапае клопату. Ён вырас у царскім палацы, але яго ніколі не цікавілі раскоша і зямное весялосць. Самым галоўным для караля Казіміра была вернасць Богу, малітва і дапамога тым, хто мае патрэбу.
У гутарцы з ксяндзом Уладзімірам Заянчкоўскім даведалася, што сёлета наш храм будзе святкаваць свой юбілей. Аказваецца, Лепельскі каталіцкі прыход быў заснаваны ў 1602 годзе, калі Леў Сапега загадаў пабудаваць тут каталіцкі храм. А ў 1604 годзе, роўна 420 гадоў таму, быў асвечаны храм Святога Казіміра, які стаў адным з першых трох каталіцкіх касцёлаў на Полацкай зямлі.
Святыня ўнікальная не толькі архітэктурным абліччам у стылі класіцызму, але і
сваёй гісторыяй. Яна частка духоўнай спадчыны: гістарычнай і рэлігійнай,
з'яўляецца помнікам архітэктуры, гісторыка-культурнай каштоўнасцю краіны. І мы
шчаслівыя, што маем магчымасць да ўсяго гэтага далучыцца.
Як адзначаюць госці нашага горада, храм боска прыгожы. Ён гарманічна і
уразліва выглядае нават на чорна-белай фатаграфіі. Не пра кожны будынак можна
сказаць такое.
Напярэдадні юбілейнай даты касцёл стаў захоўваць у сабе новыя таямніцы: тут з'явіўся свайго роду міні-музей са старых свяшчэнных прадметаў. Усе экспанаты — старадаўнія малітоўнікі, абразы, абразкі, адзенне святароў і многае іншае, што некалі служыла людзям. Цяпер гэтыя рэчы занялі ганаровае месца ў храме.
— За сваё жыццё мы назапашваем шмат рэчаў, стараемся акружыць сябе тым, што любім і ў што шчыра верым. Аднак пасля таго, як чалавек адыходзіць на нябёсы, многія рэчы становяцца непатрэбнымі яго родным. Так, некаторыя прадметы лёгка выкінуць ці аддаць. Але не з усімі можна так паступіць, як, напрыклад, з абразом ці Бібліяй.
І прыемна, што нашы парафіяне гэтыя каштоўныя прадметы не выкінулі, а перадалі ў касцёл, — адзначыў ксёндз Уладзімір. — Абразы нельга выкідваць, і тым больш псаваць. Таксама не варта іх прадаваць дзеля грошай. Вядома, лепш за ўсё пакінуць сабе. Але калі адчуваеш, што ім не месца ў тваім доме, тады можна падарыць таму, хто ацэніць такі дар, або прынесці ў храм.
Калі казаць пра абразы, то важна паклапаціцца пра тое, каб яны трапілі ў месца,