Напярэдадні, 1 сакавіка, у касцёле прайшла святочная служба ў гонар юбілейнай даты.
На службе прысутнічала мноства гасцей, а таксама ксяндзы, якія служылі ў Лепелі ў розны час і ўдзельнічалі ў рэстаўрацыі святыні.
Ксёндз Уладзімір Заянчкоўскі прывітаў святароў, прадстаўнікоў улады і парафіян, якія прымаюць удзел у урачыстасці. Ён выказаў удзячнасць усім, хто будаваў і асвячаў касцёл, чыімі намаганнямі святыня дзейнічае ў цяперашні час. Яна з'яўляецца месцам веры і духоўнасці.
Урачыстае набажэнства ў гонар юбілею касцёла правёў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч разам з іншымі святарамі. З добрай шчырай пропаведдзю ён звярнуўся да парафіян, расказаў, як належыць паводзіць сябе хрысціяніну ў сучасным свеце. Ён заклікаў іх часцей звяртацца да Святога Пісання, выхоўваць у сабе лепшыя духоўныя якасці, быць міласэрнымі і ўважлівымі да бліжняга.
Цёплыя словы віншаванняў парафіянам прамовіла намеснік старшыні райвыканкама Вераніка Хомбак:
— 150 гадоў – гэта значны юбілей, напоўнены малітвамі, духоўным развіццём і добрымі справамі, – адзначыла Вераніка Аляксандраўна. – За гэтыя гады храм стаў не проста месцам для набажэнстваў, але і сапраўдным цэнтрам духоўнага жыцця, культуры і міласэрнасці для многіх жыхароў нашага краю. Вашы намаганні ва ўмацаванні хрысціянскіх каштоўнасцей і захаванні духоўнай спадчыны неацэнныя. Няхай касцёл і надалей служыць крыніцай суцяшэння, падтрымкі і духоўнага абнаўлення для ўсіх, хто прыходзіць сюды ў пошуках міру і надзеі.
️ Адным з самых сімвалічных момантаў урачыстасці стала асвячэнне біскупам Віцебскім Алегам Буткевічам копіі вядомай гравюры «Вяртанне блуднага сына», якую напісаў вядомы лепельскі мастак Аляксандр Саўчанка.
Касцёлу Святога Казіміра ў Лепелі — 150 гадоў
4.3.20260 праглядаў