27 чэрвеня, Лепель /Соб. інф./ Адбыўся фінал турніру па футболе сярод спартсменаў 1998-1999 гадоў "Скураны мяч". Шэсць каманд разбілі на падгрупы. У групе А апынуліся каманды Віцебска, Лепеля і Глыбокага, у групе Б – Мёры, Віцебскага і Аршанскага раёнаў.

Каманду нашага горада рыхтавалі трэнеры Віктар Мацюшэнка і Аляксандр Прыцкер. У гульні з Віцебскімі футбалістамі забілі пяць мячоў. Гульня з Глыбокскімі спартсменамі прайшла яшчэ экспрэсіўней – 6:2 на карысць лепельчан. За першае і другое месца змагаліся з камандай Віцебскага раёна. Моцным аказаўся супернік – 0:0 у асноўны час. У серыі адзінаццаціметровых удалося ўсё ж вырваць перамогу – 8:7, тым самым заваяваўшы сабе пуцёўку на рэспубліканскія спаборніцтвы ў верасні.

Еўгенія ЛЯХ