Мерапрыемства было прысвечана не толькі чырвонаму дню календара, але і завяршэнню рамонтных работ у актавай зале ўстановы. Гэтая сустрэча стала своеасаблівым стартам у бясконцай чарадзе урачыстасцей на абноўленай сцэне.

  Удзел у мерапрыемстве прынялі і прадставілі раённай уладзе на чале са старшынёй райвыканкама Міхаілам Кісялевічам. Кіраўнік раёна павіншаваў лепельчан з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі, падкрэсліўшы важнасць гэтага свята для кожнага беларуса.

  Адзначаючы гэты дзень, мы аддаём даніну ўдзячнасці ўсім пакаленням савецкіх людзей, якія заклалі фундамент сучаснай эканомікі, адстаялі гонар і незалежнасць краіны ў гады ваенных ліхалеццяў, праславілі нашу дзяржаву дасягненнямі ў навуцы, культуры, спорце.

  Атрымаўшы ў спадчыну ад СССР значны эканамічны патэнцыял, суверэнная Беларусь захавала ўсё лепшае, што было створана ў гады Савецкай улады. Нашай краіне ўласціва эфектыўная сацыяльная палітыка, гармонія ў міжнацыянальных адносінах, грамадзянам забяспечаны ўмовы для развіцця іх здольнасцей ва ўсіх сферах сучаснага жыцця.