На дадзены момант асаблівую занепакоенасць у грамадства выклікаюць кватэрныя крадзяжы. Крадзяжы ствараюць магутны адмоўны рэзананс у грамадскім меркаванні. Больш за ўсё яны б'юць па маламаёмных слаях насельніцтва. У выніку крадзяжоў грамадзянам наносіцца сур'ёзны матэрыяльны і маральны ўрон.
На дадзены момант асаблівую занепакоенасць у грамадства выклікаюць кватэрныя крадзяжы. Крадзяжы ствараюць магутны адмоўны рэзананс у грамадскім меркаванні. Больш за ўсё яны б'юць па маламаёмных слаях насельніцтва. У выніку крадзяжоў грамадзянам наносіцца сур'ёзны матэрыяльны і маральны ўрон. Выкрадаюцца розныя па характары рэчы: крышталь, золата, бытавая тэхніка, грашовыя сродкі і г.д. Але часцей за ўсё выкрадаюцца малагабарытныя, дарагія рэчы, якія лёгка рэалізаваць. Гэта тлумачыцца тым, што маёмасць лёгка вынесці з кватэры, не прыцягваючы ўвагу суседзяў, але і ў той жа час лёгка прадаць. Толькі за 3 месяцы 2021 года на тэрыторыі Лепельскага раёна здзейснена 7 (2020 - 6) крадзяжоў з жылля грамадзян. Асноўнымі прадметамі злачынных замахаў паслужылі прадукты харчавання, грашовыя сродкі, алкагольныя напоі. Яшчэ застаецца ў нашых грамадзян звычка пакідаць ключы ад кватэры пад кілімком, што з'яўляецца для злодзея знаходкай, бо яму не трэба шукаць метады пранікнення ў кватэру, а толькі скарыстацца неасцярожнасцю і легкадумнасцю гаспадара. Увогуле, дамо некалькі рэкамендацый ад праваахоўнікаў тым, хто беражэ сваю маёмасць. На першым, другім і апошніх паверхах варта ўсталяваць краты на вокнах, нават на пластыкавых.
Захоўваць дарагія рэчы і грошы ў сервантах або скрыначках непажадана – іх першымі правяраюць злодзеі. З'язджаючы на доўгі час, лепш адпраўце свае каштоўнасці «ў госці» да сваякоў. Сотавыя, ноўтбукі, відэакамеры і іншыя каштоўнасці пераважна захоўваць асобна ад дакументаў на іх – гэта ўскладніць злачынцам перапродаж і адначасова дапаможа выйсці на іх след міліцыянерам.
Варта задумацца над купляй сталёвых дзвярэй, ёсць сэнс побач усталяваць мігатлівы святлодыёд. Можна інакш «падмануць» злодзеяў: пакінуць уключаным радыё, набыць прыладу, якая перыядычна ўключае святло, імітуе размову, брэх сабакі. Выдатны спосаб – аўтаномная сігналізацыя. Лепшы – устаноўка сігналізацыі або сістэмы відэаназірання з падключэннем на пульт пазаведамаснай аховы.
Калі злодзей усё ж пабываў у вас дома, адразу выклікайце міліцыю і нічога не чапайце да прыезду праваахоўнікаў. У выпадку,