На возеры Святое, у дзень Двунадзесятага свята Хрышчэнне Гасподняе, адбыўся святочны канцэрт і далучэнне да хрысціянскай традыцыі акунання ў купель.

На возеры Святое, у дзень Двунадзесятага свята Хрышчэнне Гасподняе, адбыўся святочны канцэрт і далучэнне да хрысціянскай традыцыі акунання ў купель.

Папярэднічалі гэтаму Боская літургія і чын вялікага асвячэння вады ў праваслаўных храмах.

Ужо шмат гадоў запар у нашым раёне праходзіць арганізаванае акунанне ў купель. Не выключэннем стаў і гэты год. Адзначым, што загадзя быў выра́заны палы́ннік і абсталяваны лесвіцай, пакладзена пакрыццё. Таксама было абсталявана цёплае месца для пераапранання. Для гэтага на беразе возера вайскоўцы з 231-й артылерыйскай брыгады, якая дыслацыруецца ў вёсцы Бароўка, разбілі дзве вялікія цёплыя палаткі — своеасаблівыя распранальні для мужчын і жанчын, а гарачы чай са сладасцямі забяспечыла палявая кухня.
Непасрэдна пры акунанні прысутнічалі медыцынскі работнік і ратавальнікі і АСВОД з усім неабходным абсталяваннем, а таксама супрацоўнікі РАУС, якія забяспечвалі бяспеку. Работнікі КУВП «Бароўка» ўсталявалі сходні, арганізавалі вялікі касцёр для абагрэву акунаючыхся і добраўпарадкавалі тэрыторыю каля возера Святое, дровы для кастра прадаставіў Лепельскі лясгас.
Вакальная група «Кампанела» філіяла «Заслонаўская ДШМ» Лепельскай ДШМ выканала добрыя і светлыя песні, а работнікі культуры Лепельскага РДК забяспечылі музычнае суправаджэнне.
З прывітальным словам да ўсіх прысутных звярнуўся благачынны Лепельскай акругі протаіерэй Сергій Лешкевіч.
Асвячаючы ваду, святар апускае крыж у спецыяльны хрышчэнскі палы́ннік. Людзі вераць, што ў гэты час вада набывае гаючыя ўласцівасці і захоўвае іх на працягу года. Яе даюць піць цяжка хворым, ёю асвячаюць храмы і дамы.
Так, і ў гэты дзень павіншаваў усіх і асвяціў купель айцец Сергій, а таксама адзначыў:
-– Традыцыя акунання вернікаў звязана з таінствам хрышчэння Сына Божага ў водах ракі Іардан. Падобна Хрысту, 18 і 19 студзеня праваслаўныя хрысціяне акунаюцца ў купелі або адкрытыя вадаёмы. Але без веры ў сэрцы і духоўнага асэнсавання хрышчэнскае купанне не мае сэнсу.
Некаторыя лічаць, што, акунуўшыся ў халодную ваду на Хрышчэнне, яны ачышчаюць сябе ад грахоў. Але мы разумеем, што гэта не так. У палы́нніку грахоў не змыеш. Галоўным фактарам для праваслаўнага чалавека ў гэты дзень павінны быць паход на службу,