Падчас знаходжання крыжа ў саборы будуць чытацца акафісты: пасля ранішняй службы – акафіст св. прападобнай Ефрасінні, ігуменні Полацкай; 12.00 – акафіст Часнаму і Жыццедайчаму Крыжу Гасподняму; 15.00 – св. прападобнай Ефрасінні, ігуменні Полацкай; пасля вячэрняй службы - акафіст Часнаму і Жыццедайчаму Крыжу Гасподняму.
Святыню даставілі ў Віцебск роўна апоўдні. Шматлікія гараджане прыйшлі на ўрачыстую сустрэчу ў Свята-Успенскім саборы.
Напрастольны Крыж створаны па загазе прападобнай Ефрасінні Полацкай для Спаскага манастыра ў Полацку майстрам Лазарам Богшам у 1161 годзе. У гады Вялікай Айчыннай вайны Крыж святой Ефрасінні бясследна знік. Дакладную копію аднавіў брэсцкі мастак-ювелір Мікалай Кузьміч у 1997 годзе. Напярэдадні сусветнага Узвіжання Часнага і Жыццедайчага Крыжа Гасподняга, адноўлены Ефрасіннеўскі Крыж быў урачыста прынесены ў Полацкі Спаскі манастыр.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by