Згодна з Правіламі палявання: 91. Крытэрыі аднясення паляўнічых жывёл да трафейных і (або) селекцыйных устанаўліваюцца для наступных відаў паляўнічых жывёл: лось, алень высакародны, касуля, лань, алень плямісты, муфлон, дзік, зубр (рэзервовы генафонд).
Згодна з Правіламі палявання: 91. Крытэрыі аднясення паляўнічых жывёл да трафейных і (або) селекцыйных устанаўліваюцца для наступных відаў паляўнічых жывёл: лось, алень высакародны, касуля, лань, алень плямісты, муфлон, дзік, зубр (рэзервовы генафонд).
92. Да трафейных жывёл адносяцца: дарослыя самцы лася, якія маюць рогі тыповай лопатападобнай, галінастай або пераходнай формы з трыма і больш адросткамі на кожным розе; дарослыя самцы аленя высакароднага і аленя плямістага, якія маюць рогі тыповай формы з чатырма і больш адросткамі на кожным розе, у тым ліку першым (надвочным) адросткам і сярэднім (падкаронным) адросткам; дарослыя самцы касулі, якія маюць рогі тыповай формы даўжэй вушэй з трыма і больш адросткамі на кожным розе; дарослыя самцы лані, якія маюць рогі тыповай формы з чатырма і больш адросткамі на кожным розе, у тым ліку першы (надвочны) адростак і сярэдні адростак; дарослыя самцы дзіка, якія маюць бачную (выступаючую з сківіцы) даўжыню ніжніх іклоў 5 сантыметраў і больш; дарослыя асобіны зубра (рэзервовы генафонд) і муфлона з развітымі рогамі тыповай формы.
93. Паляўнічыя жывёлы, якія маюць пералічаныя ў пункце 92 гэтых Правілаў прыкметы, адносяцца да трафейных незалежна ад наяўнасці ў іх селекцыйных прыкмет.
94. Да селекцыйных жывёл адносяцца: паляўнічыя жывёлы любога полу і ўзросту, якія маюць яўна выяўленыя парушэнні апорна-рухальнага апарата з прычыны наяўнасці траўм, калецтваў (жывёла кульгае, цягне канечнасці, парушана каардынацыя рухаў); паляўнічыя жывёлы з яўнымі прыкметамі захворвання і (або) знясілення (для жывёлы характэрны марудлівасць руху, пасіўнасць, кашаль, абвісласць зада, згорбленасць); цяляты зубра (рэзервовы генафонд), якія нарадзіліся з кастрычніка па снежань уключна; паляўнічыя жывёлы з прыкметамі яўна запозненага ліняння (з наяўнасцю зімовага валасу на баках і крупе ў ліпені або з наяўнасцю летняга валасу на баках і бруху ў снежні
95. Да селекцыйнай жывёлы такіх відаў, як лось, алень высакародны, касуля, лань, алень плямісты, адносяцца таксама: дарослыя самцы (старэйшыя за два гады) з рогамі, якія маюць адзін або два завостраныя ствалы без адросткаў; самцы з рогамі карацейшымі за даўжыню вушэй; самцы з рогамі нетыповай (аномальнай) для дадзенага віду або пародзістай формы.
96. Адросткамі лічацца ўсе вырасты, уключаючы верхні канец рога даўжынёй 2 сантыметры і больш.