Згодна з Правіламі палявання: 91. Крытэрыі аднясення паляўнічых жывёл да трафейных і (або) селекцыйных устанаўліваюцца для наступных відаў паляўнічых жывёл: лось, алень высакародны, касуля, лань, алень плямісты, муфлон, дзік, зубр (рэзервовы генафонд).

 92. Да трафейных жывёл адносяцца: дарослыя самцы лася, якія маюць рогі тыповай лопатападобнай, галінастай або пераходнай формы з трыма і больш адросткамі на кожным розе; дарослыя самцы аленя высакароднага і а

94. Да селекцыйных жывёл адносяцца: паляўнічыя жывёлы любога полу і ўзросту, якія маюць відавочныя парушэнні апорна-рухальнага апарату з прычыны наяўнасці траўм, калецтваў (жывёла кульгае, цягне канечнасці, парушана каардынацыя рухаў); паляўнічыя жывёлы з відавочнымі прыкметамі захворвання і (або) знясілення (для жывёлы характэрны марудлівасць руху, пасіўнасць, кашаль, абвісласць зада, згорбленасць); цяляты зубра (рэзервовы генафонд), якія нарадзіліся са студзеня па сакавік уключна; паляўнічыя жывёлы з прыкметамі відавочна запозненага ліняння (з наяўнасцю зімовага валаса на баках і крупе ў ліпені або з наяўнасцю летняга валаса на баках і бруху ў снежні). У выпадках, калі па ўказаных у частцы першай гэтага пункта крытэрыях селекцыйнаму адстрэлу падлягае самка, якая мае дзіцянят, дзіцяняты падлягаюць селекцыйнаму адстрэлу ў першую чаргу.

95. Да селекцыйных жывёл такіх відаў, як лось, алень высакародны, касуля, лань, алень плямісты, адносяцца таксама: дарослыя самцы (старэйшыя за два гады) з рогамі, якія маюць адзін або два завостраныя ствалы без аточакаў; самцы з рогамі карацейшымі за даўжыню вушэй; самцы з рогамі нетыповай

(аномальнай) для дадзенага віду або непрыгожай формы.

96. Адгалінамі лічацца ўсе вырасты, уключаючы верхні канец рога даўжынёй 2 сантыметры і больш.