26 кастрычніка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Буйная партыя каляровага металу затрымана ў Докшыцкім раёне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю УУС Віцебскага аблвыканкама.
Супрацоўнікамі праваахоўных органаў і ДМК у гарадскім пасёлку Бегамль затрыманы аўтамабіль "Сканія" пад кіраваннем індывідуальнага прадпрымальніка, жыхара Мінска 1967 года нараджэння, які без адпаведных дакументаў перавозіў 25 т лому каляровага металу. Папярэдні кошт грузу ацэньваецца ў Br150 млн.
Па дадзеным факце складзены адміністрацыйны пратакол. Груз затрыманы. Праводзіцца праверка.-0-
БЕЛТА
Буйная партыя каляровага металу на Br150 млн. затрымана ў Докшыцкім раёне
26.10.20110 праглядаў