5 кастрычніка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Буйны арсенал боепрыпасаў абясшкоджаны ў Віцебскім раёне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у в/ч 5524 УВ МУС РБ.
Пры нарыхтоўцы лесу паблізу вёскі Заронава работнікі лясгаса за некалькі метраў ад пракладзенай прасекі ўбачылі мінамётныя міны, што ляжалі на зямлі. Усяго на паверхні іх налічвалася каля 50 штук. Мяркуецца, што першапачаткова іх знайшлі "чорныя капальнікі", аднак з прычыны іх небяспекі і строгага пакарання за захоўванне боепрыпасаў яны былі пакінуты на месцы выяўлення, адзначылі ў частцы.
Пры абследаванні небяспечнага ўчастка сапёры выявілі яшчэ каля 90 мін, 26 артылерыйскіх узрывальнікаў і 89 капсуляў-дэтанатар часоў Вялікай Айчыннай вайны. Усе боепрыпасы знішчаны.-0-
БЕЛТА
Буйны арсенал боепрыпасаў выявілі ляснікі ў Віцебскім раёне
5.10.20110 праглядаў