3 жніўня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Буйны склад боепрыпасаў абясшкоджаны ў Віцебскім раёне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-групе УКДБ па Віцебскай вобласці. Падчас аперацыі "Арсенал" па аператыўнай інфармацыі, атрыманай УКДБ па Віцебскай вобласці, спецыялісты сапёрна-піратэхнічнай групы в/ч 5524 у лесе каля вёскі Палойнікі Віцебскага раёна знайшлі склад боепрыпасаў часоў Вялікай Айчыннай вайны. У зямлі знаходзіўся 171 боепрыпас, у тым ліку 146 мінамётных мін калібра 82 мм, 1 мінамётная міна калібра 120 мм, 1 артылерыйскі снарад калібра 76 мм, 21 зброевая граната, 1 граната РГД-33. Боепрыпасы былі вывезены на палігон і знішчаны. Іх агульная вага ў трацілавым эквіваленце склала каля 75 кг. Усяго ж з пачатку года супрацоўнікамі УКДБ па Віцебскай вобласці сумесна са спецыялістамі в/ч 5524 канфіскавана і знішчана боепрыпасаў агульнай вагой больш за 310 кг у трацілавым эквіваленце.

БЕЛТА