9–10 жніўня ў Бярэзінскім біясферным запаведніку адбудзецца VI Фестываль славянскай міфалогіі «Шлях Цмока». Сёлета мерапрыемства ўпершыню пройдзе на новай лакацыі — каля вёскі Домжарыцы.

9-10 жніўня пройдзе адкрыты турнір па пляжным валейболе на гарадскім пляжы. Пачатак 9 жніўня — у 10.00.

9 жніўня 10-ы тур 2-га круга Чэмпіянату Віцебскай вобласці па футболе сярод аматарскіх каманд 2025 года – рэгіянальны этап чэмпіянату Рэспублікі Беларусь сярод мужчынскіх каманд другой лігі. ФК "Лепель" сустрэне на хатнім стадыёне ФК "Чырвоны баец" (Орша). Пачатак матча: 18.00. Месца правядзення: стадыён "Гарадскі" (г. Лепель, вул. Лабанка, 52а).

А таксама можна прагуляцца па маляўнічых мясцінах нашага краю.