З размахам прайшло народнае свята «Купалле» на Святым возеры ў Лепелі.
З традыцыйнымі святочнымі гульнямі лепельчан і гасцей раёна пазнаёмілі калектыў "Кругаверць" і артысты Лепельскага раённага Дома культуры. Было ўсё: конкурсы, гульні, спорт, фотазоны, пляценне вянкоў, святочны гандаль, запальванне вогнішчаў і, вядома ж, пусканне вянкоў па вадзе. Па-сапраўднаму народнае гулянне. Свята атрымалася!І, вядома ж, святочная дыскапраграма.