У Бароўцы гучна і весела адзначылі Купалле
Галоўнымі кропкамі прыцягнення сталі купальская бярозка, возера і вялікі вогнішча. З самага вечара ўсе ахвотныя завязвлі на галінах бярозы рознакаляровыя стужачкі з запаветнымі жаданнямі — гэтая традыцыя нязменна карыстаецца папулярнасцю ў моладзі і сем'яў з дзецьмі.Побач з бярозкай казачныя персанажы ўцягвалі гасцей у карагоды і гульні.
А калі сцямнела, на паляне запалілі высокае купальскае вогнішча. Гледачы ўсталі ў круг, любаваліся полымем і загадвалі запаветныя жаданні — па павер'і, менавіта ў гэту ноч агонь валодае асаблівай ачышчальнай сілай.