12 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына сустрэлася з кіраўніком прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Маярай Морай, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

У МЗС падкрэслілі, што сустрэча адбылася па ініцыятыве еўрапейскага боку.

Алена Купчына і Маяра Мора абмяняліся думкамі аб стане і перспектывах развіцця ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам. Асаблівая ўвага была ўдзелена праблематыцы аказання Беларусі тэхнічнай дапамогі з боку Еўрасаюза.-0-