30 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Купюра наміналам Br200 тыс. з'явіцца ў Беларусі вясной 2012 года. Пра гэта сёння журналістам паведаміла старшыня праўлення Нацбанка Надзея Ермакова, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Па той працы, якая ў нас ідзе, мы бачым, што вясной яна будзе выпушчана", - адзначыла Надзея Ермакова. Яна ўдакладніла, што купюра будзе шырока прадстаўлена насельніцтву. Надзея Ермакова таксама распавяла пра працу, якая вядзецца для таго, каб выключыць з абарачэння купюры наміналам Br10 і Br20. "Гэта паступовы працэс, у ходзе якога будуць вымантацца старыя купюры і не выпускацца новыя. Але самае галоўнае - павінна адбыцца адпаведнае акругленне цэн", - сказала яна. Кіраўнік Нацбанка ўдакладніла, што пакуль у Міністэрстве эканомікі гэтае пытанне афіцыйна не вырашана. У цэлым працэс вымання з абарачэння купюр у Br10 і Br20 можа заняць год ці два.-0-

БЕЛТА