10 лютага, Мінск /Ганна Кот - БЕЛТА/. Купюра наміналам Br200 тыс. з'явіцца ў абарачэнні ў Беларусі 12 сакавіка бягучага года. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове праўлення Нацыянальнага банка Беларусі №31 ад 31 студзеня 2012 года, тэкст якой апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. "Выпусціць у абарачэнне з 12 сакавіка 2012 года банкноту Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь узору 2000 года наміналам 200 000 рублёў", - сказана ў пастанове. У Нацбанку растлумачылі, што дзеля пазбягання падробкі інфармацыя аб тым, як будзе выглядаць купюра на Br200 тыс., трымаецца ў строгай таямніцы. Непасрэдна перад яе выпускам у абарачэнне Нацбанк правядзе шырокую прэзентацыю насельніцтву новай купюры.-0-

БЕЛТА