Як забраць свой кантэйнер?
Па ўмовах дагавора на прадастаўленне кантэйнераў уласнік домаўладання абавязаны захоўваць кантэйнер, выкарыстоўваць яго толькі па прызначэнні, а КУВП «Бароўка», у сваю чаргу, бярэ абавязацельствы ў указаныя тэрміны забяспечыць вываз адходаў. Разам з кантэйнерамі жыхары города атрымаюць памятку аб раздзельным зборы смецця.
Афармленне дагавораў на прадастаўленне кантэйнераў ажыццяўляецца ў КУВП «Бароўка» па адрасе: г. Лепель, вул. Ульянка, д. 26А, каб. 14. Час працы: панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00 (перапынак з 13.00 да 14.00).
Атрымаць кантэйнеры можна штодня з 8.00 да 17.00 (перапынак з 13.00 да 14.00) (пры сабе неабходна мець пашпарт).
Магчыма дастаўка транспартам ЖКГ па папярэдняй заяўцы па тэлефоне: 3-49-04.
Уласнікам домаўладанняў, якія пражываюць па вуліцах вул. Чуйкова, К. Маркса, Інтэрнацыянальная, М. Горкага, Вайскова, Савецкая, просім звярнуцца неадкладна ў першую чаргу, з мэтай завяршэння поўнага камплектавання вуліц па раздачы кантэйнераў у рамках першага этапу, пачатага ў 2021 годзе.