16 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Курс Беларусі на эканамічную інтэграцыю з Расіяй заслугоўвае безумоўнай падтрымкі і павагі. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін, адказваючы сёння на пытанні расіян у прамым тэлеэфіры, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Расійскі прэм'ер прызнаў, што адносіны паміж кіраўніцтвам дзвюх краін не заўсёды бываюць простымі. "Але трэба сказаць шчыра: беларускае кіраўніцтва ўзяло шчыры курс на эканамічную інтэграцыю з Расіяй. Гэты выбар, безумоўна, заслугоўвае падтрымкі і павагі", - падкрэсліў Уладзімір Пуцін.
"Мы з вялікай павагай ставімся да беларускага народа", - сказаў ён.
Уладзімір Пуцін распавёў, што ў адпаведнасці з нядаўна дасягнутымі дамоўленасцямі ў наступным годзе Расія паставіць у Беларусь 20-21 млн.т сырой нафты бяспошлінна. Пры гэтым пошліны ад продажу беларускіх нафтапрадуктаў за мяжу будуць пералічаны ў расійскі бюджэт. Пры гэтым, дадаў Уладзімір Пуцін, расійскі бок "пагадзіўся вынесці за дужкі нафту, якая здабываецца ў Беларусі".-0-
БЕЛТА
Курс Беларусі на эканамічную інтэграцыю з Расіяй заслугоўвае безумоўнай падтрымкі і павагі - У.Пуцін
16.12.20100 праглядаў