На дадзены момант асаблівую занепакоенасць у грамадства выклікаюць кватэрныя крадзяжы. Крадзяжы ствараюць магутны адмоўны рэзананс у грамадскім меркаванні.

На дадзены момант асаблівую занепакоенасць у грамадства выклікаюць кватэрныя крадзяжы. Крадзяжы ствараюць магутны адмоўны рэзананс у грамадскім меркаванні. Больш за ўсё яны б'юць па маламаёмных слаях насельніцтва. У выніку крадзяжоў грамадзянам наносіцца сур'ёзны матэрыяльны і маральны ўрон. Выкрадаюцца розныя па характары рэчы: крышталь, золата, бытавая тэхніка, грашовыя сродкі і г.д. Але часцей за ўсё выкрадаюцца малагабарытныя, дарагія рэчы, якія лёгка рэалізаваць. Гэта тлумачыцца тым, што маёмасць лёгка вынесці з кватэры, не прыцягваючы ўвагу суседзяў, але і ў той жа час лёгка прадаць. Толькі ў 2015 годзе на тэрыторыі Лепельскага раёна здзейснена 55 (2014 - 39) крадзяжоў з кватэр і прыватных дамоў. Яшчэ застаецца ў нашых грамадзян звычка пакідаць ключы ад кватэры пад кілімком, што з'яўляецца для злодзея знаходкай, бо яму не трэба шукаць метады пранікнення ў кватэру, а толькі скарыстацца бестурботнасцю і легкадумнасцю гаспадара. Важным напрамкам барацьбы са злачыннасцю з'яўляецца прафілактыка злачынстваў. Найбольш надзейным спосабам абароны з'яўляюцца мерапрыемствы, якія праводзяцца Дэпартаментам аховы па абароне жыллёвага сектара шляхам абсталявання кватэр грамадзян сродкамі ахоўнай сігналізацыі. Распаўсюд атрымаў і такі від паслуг, як абсталяванне кватэр сродкамі экстраннага выкліку міліцыі - кнопкай трывожнай сігналізацыі. Калі ўзнікае неабходнасць атрымаць дапамогу, дастаткова націснуць кнопку, каб праз лічаныя хвіліны да дзвярэй Вашай кватэры прыбыў нарад міліцыі. Усе даведкі аб абсталяванні сваёй кватэры сродкамі ахоўнай сігналізацыі Вы можаце атрымаць, патэлефанаваўшы па тэлефоне 4-45-13.

Начальнік аддзела аховы прафілактыкі Лепельскага РАУС
падпалкоўнік міліцыі Міхно І.А.