На дадзены момант асаблівае непакой у грамадства выклікаюць кватэрныя крадзяжы. Крадзяжы ствараюць магутны адмоўны рэзананс у грамадскай думцы.

На дадзены момант асаблівае непакой у грамадства выклікаюць кватэрныя крадзяжы. Крадзяжы ствараюць магутны адмоўны рэзананс у грамадскай думцы. Больш за ўсё яны б'юць па маламаёмных слаях насельніцтва. У выніку крадзяжоў грамадзянам наносіцца сур'ёзны матэрыяльны і маральны ўрон. Выкрадаюцца розныя па характары рэчы: крышталь, золата, бытавая тэхніка, грашовыя сродкі і г.д. Але часцей за ўсё выкрадаюцца малагабарытныя, дарагія маёмасць, якую лёгка рэалізаваць. Гэта тлумачыцца тым, што маёмасць лёгка вынесці з кватэры, не прыцягваючы ўвагу суседзяў, але і ў той жа час лёгка прадаць. Толькі за 2 месяцы 2018 года на тэрыторыі Лепельскага раёна здзейснена 5 (2017 – 3) крадзяжоў з кватэр і прыватных дамоў. Асноўнымі прадметамі злачынных замахаў паслужылі прадукты харчавання – 2 факты, бензапіла – 1 факт, камп'ютар – 1 факт, рукамыйніца і электрарухавік – 1 факт. Яшчэ застаецца ў нашых грамадзян звычка пакідаць ключы ад кватэры пад кілімком, што з'яўляецца для злодзея знаходкай, бо яму не трэба шукаць метады пранікнення ў кватэру, а толькі скарыстацца неасцярожнасцю і легкадумнасцю гаспадара. Важным напрамкам барацьбы са злачыннасцю з'яўляецца прафілактыка злачынстваў. Найбольш надзейным спосабам абароны з'яўляюцца мерапрыемствы, якія праводзіць Дэпартамент аховы па абароне жыллёвага сектара шляхам абсталявання кватэр грамадзян сродкамі ахоўнай сігналізацыі. Распаўсюд атрымаў і такі від паслуг, як абсталяванне кватэр сродкамі экстраннага выкліку міліцыі – кнопкай трывожнай сігналізацыі. Калі ўзнікае неабходнасць атрымаць дапамогу, дастаткова націснуць кнопку, каб праз лічаныя хвіліны да дзвярэй Вашай кватэры прыбыў нарада міліцыі. Усе даведкі аб абсталяванні сваёй кватэры сродкамі ахоўнай сігналізацыі Вы можаце атрымаць, патэлефанаваўшы па тэлефоне 4-45-13.

Начальнік аддзела аховы прафілактыкі Лепельскага РАУС
падпалкоўнік міліцыі Міхно І.А.