На дадзены момант асаблівую занепакоенасць у грамадства выклікаюць кватэрныя крадзяжы. Крадзяжы ствараюць магутны адмоўны рэзананс у грамадскім меркаванні. Больш за ўсё яны б'юць па маламаёмных слаях насельніцтва.

На дадзены момант асаблівую занепакоенасць у грамадства выклікаюць кватэрныя крадзяжы. Крадзяжы ствараюць магутны адмоўны рэзананс у грамадскім меркаванні. Больш за ўсё яны б'юць па маламаёмных слаях насельніцтва. У выніку крадзяжоў грамадзянам наносіцца сур'ёзная матэрыяльная і маральная шкода. Выкрадаюцца розныя па характары рэчы: крышталь, золата, бытавая тэхніка, грашовыя сродкі і г.д. Але часцей за ўсё выкрадаюцца малагабарытныя, дарагія рэчы, якія лёгка рэалізаваць. Гэта тлумачыцца тым, што маёмасць лёгка вынесці з кватэры, не прыцягваючы ўвагі суседзяў, але і ў той жа час лёгка прадаць. Толькі за 6 месяцаў 2018 года на тэрыторыі Лепельскага раёна здзейснена 14 (2017 – 16) крадзяжоў з кватэр і прыватных дамоў. Асноўнымі прадметамі злачынных замахаў паслужылі прадукты харчавання, камп'ютар, грашовыя сродкі. Яшчэ застаецца ў нашых грамадзян звычка пакідаць ключы ад кватэры пад кілімком, што з'яўляецца для злодзея знаходкай, бо яму не трэба шукаць метады пранікнення ў кватэру, а толькі скарыстацца неасцярожнасцю і легкадумнасцю гаспадара. Важным напрамкам барацьбы са злачыннасцю з'яўляецца прафілактыка злачынстваў. Найбольш надзейным спосабам абароны з'яўляюцца мерапрыемствы, якія праводзіць Дэпартамент аховы па абароне жыллёвага сектара шляхам абсталявання кватэр грамадзян сродкамі ахоўнай сігналізацыі. Распаўсюджванне атрымаў і такі від паслуг, як абсталяванне кватэр сродкамі экстраннага выкліку міліцыі – кнопкай трывожнай сігналізацыі. Калі ўзнікае неабходнасць атрымаць дапамогу, дастаткова націснуць кнопку, каб праз лічаныя хвіліны да дзвярэй Вашай кватэры прыбыў нарад міліцыі. Усе даведкі аб абсталяванні сваёй кватэры сродкамі ахоўнай сігналізацыі Вы можаце атрымаць, патэлефанаваўшы па тэлефоне 4-45-13.

Начальнік аддзела аховы прафілактыкі Лепельскага РАУС
падпалкоўнік міліцыі Міхно І.А.