Што можа пасварыць самых блізкіх людзей? Як знайсці кампраміс бацьку і дачцэ ў вырашэнні кватэрнага пытання?
Што можа пасварыць самых блізкіх людзей? Як знайсці кампраміс бацьку і дачцэ ў вырашэнні кватэрнага пытання?
Вось такімі пытаннямі апошнім часам задаецца звычайная лепельская сям'я, у якой пры падзеле пакояў узнікалі самыя небяспечныя і страшныя канфлікты, у вырашэнне якіх даводзілася ўмешвацца праваахоўным органам.
Так, у адзін з вечароў чарговы раз пры вырашэнні падзелу пакояў, бацька сямейства, раззлаваўшыся не на жарт, стаў выганяць з дома дачку і яе мужа, пры гэтым у раз'юшанага бацькі ў руках быў нож, і ўсё б нічога, калі б бацька не выказваў слоўныя пагрозы забойствам у адрас зяця і не накіроўваў нож лязом у бок тулава пацярпелага, знаходзячыся на блізкай адлегласці ад яго, а таксама пагражаючы яму пры гэтым забойствам.
Ратуючыся ад раз'ятранага бацькі, маладому чалавеку давялося ў лютаўскі вечар выбягаць на вуліцу, без абутку і верхняй вопраткі, і, баючыся зайсці ў дом, маладыя людзі вымушаны былі чакаць супрацоўнікаў міліцыі на вуліцы, а тым часам бацька, выпусціўшы гнеў, спакойна з'ехаў да сваёй знаёмай.
Вось так сваімі дзеяннямі жыхар г. Лепель П. здзейсніў злачынства, прадугледжанае артыкулам 186 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, пагроза забойствам, прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў, калі меліся падставы асцерагацца яе ажыццяўлення, што судом Лепельскага раёна асуджаны да пакарання ў выглядзе абмежавання свабоды без накіравання ў папраўчую установу адкрытага тыпу.
Кватэрнае пытанне не толькі можа сапсаваць адносіны ў сям'і, але і прывесці на лаву падсудных.